Звароты грамадзян

ГРАФІК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН ПА АСОБЫХ ПЫТАННЯХ КІРАЎНІЦТВАМ

ААТ "БАБРУЙСКІ ЗАВОД РАСЛІННЫХ АЛЕЯУ"


П.І.І. і займаемая пасада

Дні тыдня і гадзіны прыёму

Месца прыёму, службовы кабінет

Дырэктар

Сысой Iгар Анатольевiч

Кожная першая серада месяца з 13-00 да 15-00

2-гі паверх, службовы кабінет (прыёмная)

тэл. 74-05-40
тэл. прыёмнай 74-06-65

Намеснік дырэктара па камерцыйных і агульных пытаннях

Стаўроў Андрэй Генадзевіч

Кожная другая серада месяца з 13-00 да 15-00

2-гі паверх, службовы кабінет

тэл. 74-56-57

Галоўны інжынер

Шукан Дзяніс Іосіфавіч

Кожная трэцяя серада месяца з 13-00 да 15-00

2-гі паверх, службовы кабінет

тэл. 78-50-60

Намеснік дырэктара па вытворчасці і якасці

Шкулькова Вольга Аляксандраўна

Кожная першая пятніца месяца з 13-00 да 15-00

1-шы паверх будынка вучэб.разліву, службовы кабінет

Намеснік дырэктара па ідэалогіі, кадрах і сацыяльнай рабоце

Крычко Людміла Васільеўна

Кожная чацвёртая серада месяца з 13-00 да 15-00

1-шы паверх, службовы кабінет

тэл.74-15-06


Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў намесніка дырэктара па кадрах, ідэалогіі і сацыяльнай працы Крычко Людмілы Васільеўны (службовы кабінет) (у адпаведнасці з унутраным Загадам кіраўніка ад 28.07.2026 г.) Запісацца на прыём можна па тэлефоне + 375 225 74-06-65 (прыёмная кіраўніка).

Графік прыёму грамадзян кіраўніцтвам канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па зваротах грамадзян.

Адправіць электронны зварот ААТ «Бабруйскі завод раслинага алею» Вы можаце на электронны адрас bzrm@mail.ru або з дапамогай формы зваротнай сувязі.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што згодна з пунктам 3 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб»   ;электронны ліст са зваротам (акрамя электроннага адрасу заяўніка) павінен змяшчаць наступныя абавязковыя палі:

Для зваротаў грамадзян:

1. П.І.І. заяўніка,

2. адрас месца жыхарства (вучобы),

3. выклад сутнасці звароту;

Для зваротаў юрыдычных асоб:

1. найменне і адрас юрыдычнай асобы,

2. выклад сутнасці звароту,

3. П.І.І. кіраўніка юрыдычнай асобы. 

У адпаведнасці з артыкулам 14 Закона "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб" пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый або пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца. 

Лісты, якія змяшчаюць камерцыйныя прапановы не адносяцца да зваротаў і не павінны размяшчацца ў дадзеным раздзеле.

Правы грамадзян пры разглядзе зваротаў

Пры разглядзе зваротаў грамадзяне маюць права:

- знаёміцца ​​з матэрыяламі, звязанымі з разглядам зваротаў, у той меры, у якой гэта не закранае правы іншых грамадзян і не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ахове дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай і (або) іншай тайны, якая ахоўваецца законам;

 - адмовіцца ад накіраваных імі пісьмовых зваротаў да прыняцця па іх рашэнняў дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі (службовымі асобамі), накіраваўшы адпаведную пісьмовую заяву ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам);

- абскарджваць рашэнні, прынятыя па іх зваротах, у вышэйстаячыя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (вышэйшым службовым асобам) і (або) у суд.

Нарматыўна-прававая база

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб"